30 кастрычніка 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Паўлавіча Вялічкі (1943–2018), журналіста, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь
Уладзімір Паўлавіч Вялічка нарадзіўся 30 кастрычніка 1943 г. у в. Масявічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька вярнуўся з вайны, быў сталяром і цесляром, дапамагаў аднавяскоўцам пераадольваць пасляваеннае разбурэнне. У роднай вёсцы ў тыя часы існавала пачатковая школа, пасля заканчэння якой Валодзя працягваў вучобу ў Магілявецкай сярэдняй школе, якую закончыў у 1961 г.
29 мая 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Барысюка (1938–2001), стаматолага, хірурга-анестэзіёлага, паэта, публіцыста
Пётр Пятровіч Барысюк нарадзіўся 29 мая 1938 г. у в. Каты Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў Дзеткавіцкую сярэднюю школу Драгічынскага раёна (1955), Брэсцкае медыцынскае вучылішча (1958). Служыў у Савецкай арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў фельчарам у Бездзежскай участковай бальніцы Драгічынскага раёна.
16 верасня 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Івана Аляксеевіча Чароты (1952), літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка
Иван Алексеевич Чарота родился 16 сентября 1952 года в с. Лищики Кобринского района Брестской области. Отец, Алексей Пантелеевич, и мать, Анна Павловна, были колхозниками. С детства владел белорусским, русским, украинским и польским языками. Учился в Лыщиковской начальной школе, затем в восьмилетней школе в с. Рынки Тевельского сельсовета, куда Иван добирался на велосипеде или пешком. Среднее образование получил в средней школе № 2 города Кобрина. Параллельно три года учился в Кобринской вечерней музыкальной школе.
7 снежня 2021 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Сваяка (сапр. Марыян Фальскі; 1881–1974), перакладчыка, публіцыста, педагога, грамадскага дзеяча
Марыян Фальскі нарадзіўся 7 снежня 1881 г. у в. Нача Сіняўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у дробнамяшчанскай сям’і. Вучыўся ў Мінскай агульнаадукацыйнай школе і гімназіі, потым у Варшаўскім тэхналагічным інстытуце. Быў актыўным членам нелегальных вучнёўскіх і студэнцкіх гуртоў. У 1903 г. уступіў у Польскую партыю сацыялістычную (ППС), а ўжо ў1906 г. увайшоў у склад ППС-лявіцы — левага крыла ППС.
15 кастрычніка 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Дзенісейкі (1946), пісьменніка-дакументаліста, публіцыста, краязнаўца
Анатоль Іванавіч Дзенісейка нарадзіўся 15 кастрычніка 1946 г. у в. Вулька-Антопальская Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Антопальскай сярэдняй школы праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі (1965–1968). У 1973 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
4 красавіка 2021 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Платона Андрэевіча Крэня (1896–1962), паэта, публіцыста, мемуарыста, удзельніка Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў
Платон Андрэевіч Крэнь нарадзіўся 4 красавіка 1896 г. у фальварку Ярашэва Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в. Ярашоўка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Андрэй Кандратавіч Крэнь, — умелы цясляр і сталяр, быў пісьменным, займаўся грамадскімі справамі, выбіраўся прысяжным Наваградскага і Слонімскага акруговых судоў, узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства земляробства і імянным нагрудным знакам. У доме панаваў культ кнігі: зімовымі вечарамі за сталом шкаляр Платон уголас чытаў творы Сянкевіча, Гогаля, Пушкіна. Вучыўся ў мужчынскай гарадской гімназіі г. Кельцы (Польшча), потым у Клецкай настаўніцкай школе, якую скончыў у 1913 г.
25 жніўня 2021 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Васіля Фёдаравіча Праскурава (1926–1987), пісьменніка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры БССР (1968)
Васіль Фёдаравіч Праскураў нарадзіўся 25 жніўня 1926 г. у вёсцы Нягоціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Фёдар Карпавіч, працаваў лесніком, маці, Санклета Максімаўна, хадзіла ў наймы, бо сваёй зямлі бацькі не мелі, у 1929 г. бацькі ўступілі ў калгас. У вялікай сям’і Васіль быў пятым дзіцём.
13 ліпеня 2021 г. — 155 гадоў з дня нараджэння Напалеона Казіміравіча Чарноцкага (1866–1937), публіцыста, перакладчыка
Напалеон Казіміравіч Чарноцкі нарадзіўся 13 ліпеня 1866 г. у маёнтку Нача Брынздоўская Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Малодшы брат уладара маёнтка Нача Міхала Чарноцкага.
11 ліпеня 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Янкі Чабора (Іван Сцяпанавіч Патаповіч; 1911–1943), паэта, публіцыста, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
Іван Сцяпанавіч Патаповіч нарадзіўся 11 ліпеня 1911 г. у вёсцы Рачканы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай патрыярхальнай сялянскай сям’і. Дзеці змалку прывучаліся да працы, дапамагалі па гаспадарцы.
5 красавіка 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Майсеевіча Юдзіцкага (1941), журналіста, публіцыста, пісьменніка
Аляксандр Майсеевіч Юдзіцкі нарадзіўся 5 красавіка 1941 г. у г. Херсон (Украіна). Яго бацька Пётр Гранік загінуў на фронце. Выхоўваў малога айчым Міхаіл Юдзіцкі. Дзяцінства прыпала на цяжкія пасляваенныя гады. Пасля заканчэння школы Аляксандр Юдзіцкі працаваў слесарам, мацавальшчыкам горных вырабатак. У 1964 г. скончыў Крыварожскі гарнарудны інстытут па спецыяльнасці «электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак».